Автор Тема: Вольга Гуськова: “Вілейка для мяне − сонечнае савецкае дзяцінства”  (Прочитано 32411 раз)

buben

  • Administrator
  • Legend Member
  • *
  • Сообщений: 717
  • Карма: 110
    • www.epavel.com
Яна так не любіла хадзіць у музычную школу, што паступіла ў мастацкую. Тады дзяўчынка з Вілейкі яшчэ не ведала, што стане адной з папулярных і паспяховых сучасных мастачак Заходняй Еўропы.

Вольга Гуськова на беразе Віліі.


Вольга Гуськова.


− Вашы бацькі працавалі інжынерамі на заводзе “Зеніт”. Ці было калі-небудзь жаданне пайсці па іх шляху?

− Мне ніколі не хацелася працаваць на заводзе “Зеніт”. А да паступлення ў мастацкую школу ў Мінску я нават не ўяўляла сабе, што стану мастаком. Цяпер вось нават і не магу прыгадаць, кім марыла стаць у дзяцінстве.

Калі пачалі вучыць англійскую мову ў чацвёртым класе, хацела стаць ці настаўніцай замежнай мовы, ці перакладчыцай. Цяпер свабодна валодаю фламандскай і англійскай і пры жаданні магла б працаваць перакладчыцай.

− Ці заўважалася ў вас у дзяцінстве схільнасць да мастацтва?

− Заўсёды любіла  маляваць і заўсёды малявала. Падабаўся сам працэс, і ў мяне добра атрымлівалася. І аднагодкі, і дарослыя заўсёды гэта адзначалі. У мяне было безліч розных альбомаў і сшыткаў, якія я размалёўвала ад вокладкі да вокладкі. Ніколі не любіла магазінныя “размалёўкі”.

Мне вельмі падабаліся папяровыя лялькі. Я старэйшая ў сям’і, і маці, Соф'я Гуськова, спачатку думала, што ўсе дзеці любяць маляваць. Мяне заўсёды можна было заняць каляровымі алоўкамі і альбомам. А калі з’явіліся сястра і брат, мама зразумела, што маляваць так, як я, любяць далёка не ўсе дзеці.

Злева направа: маці Сафія Гуськова, сястра Вера Собаль з дачкой Вольгі Ярай, Вольга. 2010 год.





− Ці можаце ўявіць сябе ў якой-небудзь іншай прафесіі?

− Існуе шмат цікавых прафесій, у якіх, напэўна, магла б сябе рэалізаваць. У мяне добрыя  арганізатарскія здольнасці, і я разбіраюся ў людзях. Здольная да вывучэння моў і дакладных навук. Добра вучылася ў школе, скончыла яе з сярэбраным медалём.

Калі мае дзеці падрастуць, збіраюся пайсці на курсы гідаў. Тады змагу вадзіць экскурсіі па Бругу, расказваючы пра гісторыю  гэтага ўнікальнага горада, у якім я жыву і які стаў мне за 10 гадоў проста родным.

Цяпер працую фрыланс графічным дызайнерам. Займаюся дызайнам віншаванак, якія друкуюць і прадаюць у Бельгіі і Нідэрландах.

Ля сваіх карцін.





− А чым вы яшчэ займаліся ў дзяцінстве?

− Многія з маіх сябровак наведвалі музычную школу. Маці лічыла, што дзіця павінна быць пры справе. Вось і я хадзіла чатыры разы на тыдзень у музычную і займалася дома штодня па паўтары гадзіны. А мастацтвам тады яшчэ не займалася сур’ёзна. У мяне былі складаныя адносіны з музычнай школай, што стала непасрэднай прычынай майго паступлення ў мастацкую школу.

Адна з папулярных сучасных мастачак Заходняй Еўропы Вольга Гуськова вырасла ў Вілейцы.


Я іграла на скрыпцы. Як тады здавалася, мне страшэнна не пашанцавала з выкладчыкам. На занятках заўсёды была нібы ў стане летаргічнага сну. Выкладчыца ставіла мне двойкі-тройкі і ўвесь час скардзілася маці.

Але, як не дзіўна, гэта не перашкаджала здаваць экзамены на пяцёркі і ўдзельнічаць у разнастайных мясцовых конкурсах. Мне падабалася іграць на скрыпцы, але я проста ненавідзела хадзіць у “музыкалку”…

Вясной 1985 на адным з урокаў малявання нехта сказаў, што ў іншай школе праходзіць нейкі конкурс малявання. Удзельнікі змогуць паспрабаваць здаць экзамены ў мастацкую школу ў Мінску. Падумалася, што калі буду вучыцца ў Мінску ў мастацкай школе, то не трэба будзе наведваць музычную… Жалезная логіка 10-гадовай дзяўчынкі… І пайшла на конкурс малявання.

Маці вельмі здзівілася, калі атрымала запрашэнне на экзамены ў школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Аднак яна мяне падтрымала, за што я ёй бязмежна ўдзячная.

Калі здавала экзамены, не ведала, што такое кампазіцыя і як маляваць алоўкам. Але мяне прынялі, і гэта змяніла маё жыццё раз і назаўсёды.

З ігрой на скрыпцы было скончана. З цягам часу я, безумоўна, пашкадавала, што яе закінула. У мяне і цяпер сціскаецца сэрца, калі бачу інструмент. З узростам зразумела, што добры настаўнік у навучанні − гэта вельмі важна, калі не самае галоўнае.

− А цяпер як-небудзь рэалізуецца цяга да музыкі?

− Я адправіла свайго сына ў музычную школу. Ён іграе на гітары. І мы разам доўга і з цяжкасцямі займаліся. Я здзіўлялася, што праз 20 гадоў магу спяваць па нотах.

Але музыка для мяне − гэта для настрою, пад настрой, частка ўспамінаў.

− Любілі гуляць уздоўж Віліі?

− Вельмі. Лес ад Зенітаўскага раёна да ракі, ад Салдацкага возера да чыгункі ведала як свае пяць пальцаў.

У дзяцінстве любіла лазіць па дрэвах, лавіць рыбу, катацца на ровары, збіраць грыбы. У час майго дзяцінства Зенітаўскі раён толькі будаваўся, так што я паспела пагуляць на ўсіх будоўлях, хаця гэта і было, безумоўна, строга забаронена бацькамі.

− Напэўна, вучыцца далёка ад роднага дому было цяжкім выпрабаваннем. Што ў гэты час вас падтрымлівала?

− Далёка ад роднага дому было асабліва цяжка першыя два-тры гады. У першы год у канцы першай чвэрці захварэла на запаленне лёгкіх і, вярнуўшыся ў Вілейку, больш за месяц праляжала ў бальніцы. Здзіўляюся, як маці мяне тады не забрала з той школы дадому. Але мне ўжо там вельмі падабалася.

Так што пасля бальніцы я вярнулася ў Мінск, больш-менш закончыла другую чвэрць і прадоўжыла вучобу. Калі хварэла ў Вілейцы, хадзіла за падручнікамі да былых аднакласніц. Старалася маляваць як мага больш. Дзякуючы гэтаму амаль зусім не адстала ад школьнай праграмы.

Мастацкая школа ў Мінску асаблівая. У кожнага, хто там вучыўся, свае ўспаміны і ўражанні. Мяне са школай звязвае шмат станоўчага. Падабалася займацца жывапісам і малюнкам.

Студэнты малююць у Ракаве, 1991 год. Вольга ­− на пярэднім плане.


Было шмат цікавых выкладчыкаў і вучняў. Былі сяброўкі, з якімі жылі разам і за сем год вучобы сталі нібы сёстрамі. Падабалася жыць у Мінску. Я і цяпер падтрымліваю сувязь з многімі мастакамі і музыкантамі, якія ў свой час скончылі школу, многія з іх цяпер жывуць у розных кутках свету.

− Як праводзілі выхадныя ў Вілейцы?

− Я прыязджала не кожныя выхадныя.  Было добра проста пабыць з роднымі. Адаспацца, смачна паесці, цэлы дзень чытаць кніжкі. Мы ездзілі на дачу, дзе займаліся садам-агародам, хадзілі ў грыбы-ягады. І ўвесь час я малявала партрэты, нацюрморты, рабіла накіды, просячы родных пазіраваць, хадзіла да Віліі пісаць пейзажы.

З цягам часу амаль не засталося блізкіх сяброў і знаёмых, з кім я вучылася да мастацкай школы. У Мінску са мной у класе былі яшчэ дзве дзяўчынкі з Вілейкі, адна з іх стала лепшай  сяброўкай. Мы жылі ў адным пакоі. І ў Вілейцы я праводзіла час з імі. Хадзілі адна да адной у госці ці ішлі рабіць эцюды. У нас было шмат агульных захапленняў і знаёмых.

Вілейка, 1982 год, дзень нараджэння Вольгі. Злева направа: Аксана Місюль, Алена Ясюкевіч, Вольга Гуськова, Святлана Цеўшчакова, Марына Ясюкевіч.


Абедзве і цяпер жывуць у Вілейцы. З маёй лепшай сяброўкай Антанінай Мікуліч мы ўжо некалькі гадоў зусім не падтрымліваем сувязь. Пісаць пісьмы няма часу, а карыстацца камп’ютарам і Інтэрнэтам яна так і не навучылася. З другой знаёмай Вольгай Рыбінай мы час ад часу перапісваемся і размаўляем праз скайп ці сацыяльныя сеткі.

Яшчэ я сябравала з Марынай Ясюкевіч, мы жылі над іх кватэрай на Гагарына.

− Ці адчуваеце сябе беларускай?

− Не, я не беларуска. Мая маці з Байкала, бацька з Камчаткі. Яны абое скончылі “Баўманку”, прыехалі працаваць на “Зеніт” па размеркаванні, калі мне было два гады. Акрамя іх, у Вілейцы родных няма.  Бацькі развяліся, калі мне было чатыры, бацька вярнуўся ў Маскву і цяпер там жыве.

Мама выйшла замуж другі раз, за беларуса. Сяргей Собаль заўсёды быў мне як бацька. Ён таксама ў свой час трапіў па размеркаванні на “Зеніт”, а сам родам з-пад Брэста. Часам мы ездзілі туды да яго бацькоў, у вёску да бабулі і дзядулі.

Калі я вучылася ў школе, веданне беларускай мовы было вельмі важным. Я чытала і размаўляла па-беларуску, пісала сачыненні і прымала актыўны ўдзел у паэтычных вечарах. Ведала шмат вершаў на памяць. Мне вельмі падабаўся Караткевіч. Цяпер складана размаўляць па-беларуску, але я, як і раней, свабодна чытаю і ўсё разумею.

У 16 гадоў, калі атрымлівала пашпарт, спыталася ў пашпартысткі, ці можна напісаць, што ў мяне беларуская нацыянальнасць. Тая адказала, што нельга, таму што бацькі рускія. Ну, а цяпер беларускае грамадзянства, пра нацыянальнасць ніхто не пытаецца.

Але не ўсё так проста. Я руская, але ніколі не жыла ў Расіі. Пражыла 22 гады ў Беларусі і ніколі не адчувала і не лічыла сябе беларускай. Амаль 15 гадоў жыву ў Бельгіі, але ніколі не стану сапраўднай бельгійкай.

− Які адбітак пакінула жыццё ў Вілейцы на вашай творчасці?

− Вілейка асацыюецца ў мяне з успамінамі і любоўю да Прыроды. Я і цяпер сумую па сапраўдным лесе. Па колеры, па паху, па гуках і разнастайнасці, па цішыні і адзіноце.

А яшчэ Вілейка для мяне − гэта маё сонечнае шчаслівае савецкае дзяцінства, як бы банальна гэта ні гучала.

− Вы адчуваеце, што дасягнулі нейкай вышыні?

− Я адчуваю сябе ў шляху. Часам аглядаюся і толькі тады бачу, колькі ўжо прайшла. Я ні аб чым не шкадую. Мой жыццёвы прынцып − усё, што ні робіцца, робіцца да лепшага. Хаця вышыня ў творчасці, кар’еры, жыцці, адносінах і з’яўляецца паняццем вельмі адносным, я не адчуваю сябе на вяршыні чагосьці.

Адчуваю рух і развіццё. Мяне захапляе сам працэс. Таму што столькі ўсяго яшчэ наперадзе. Хаця, безумоўна, мне прыемна, што маю творчасць ведаюць, цэняць і купляюць, што здолела многага дасягнуць у сваёй творчай кар’еры.

− Ці здолелі б вы дасягнуць поспеху, жывучы ў Беларусі?

− Я думаю, што змагла б. Хаця, калі з’язджала, лічыла інакш. Цяпер  бачу сваіх былых аднакласнікаў і сяброў, якія жывуць у Беларусі, у многіх усё вельмі ўдала склалася ў жыцці і творчасці. Разумею, што калі б засталася, таксама змагла б шмат чаго дасягнуць дзякуючы сваёй настойлівасці і таленту.

− Вам падабаецца роля гаспадыні?

− Я добрая гаспадыня і ў мяне дома парадак і ўтульнасць. Смачна гатую. Можна сказаць, што камбіную рускую і бельгійскую кухні. Для гасцей звычайна гатую рыбныя стравы і медавік да гарбаты. А тых, хто прыязджае, стараюся пабалаваць бельгійскім шакаладам і півам.

− Ці ёсць які-небудзь асабліва важны індывідуальны аксесуар у вашым знешнім выглядзе?

− У мяне хутчэй індывідуальная творчая манера падбіраць аксе­суары − біжутэрыю, абутак, колеравую гаму, дэталі і выбар мадэлі адзення. Я сама не заўважаю індывідуальнасці ў сваім знешнім выглядзе, а прыбіраюся інтуітыўна. І звяртаю на гэта ўвагу толькі калі мне робяць камплімент. А ў паўсядзённым жыцці наогул апранаюся вельмі проста і практычна.

− А ці займаецеся рукадзеллем?

− Не. У мяне на гэта проста няма часу.

− Як вы можаце ахарактарызаваць свой стыль?

− У цэнтры ўвагі маіх карцін – жанчына і ўвесь спектр і разнастайнасць пачуццяў, перажыванняў, думак, мараў − усё ў ёй і нічога за яе межамі. Мае жаночыя партрэты − зборны жаночы вобраз, вынік маіх уражанняў, эмоцый, назіранняў, успамінаў. Галоўныя гераіні маіх прац не цэльныя ў сабе, не самадастатковыя. Яны знаходзяцца ў стане ўнутранага пошуку.

Тонкая мяжа класічнага ўспрымання формы і дэкаратыўныя ўстаўкі надаюць карцінам асаблівую індывідуальнасць. Работы ўнікальныя і арыгінальныя з тэхнічнага пункту гледжання. Калі гавораць аб стылі маіх прац, многія вызначаюць яго як мадэрн.

− Хто з беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій вам асабліва падабаецца?

− Я не сачу за кар’ерай творчых людзей ні ў Бельгіі, ні ў Еўропе, ні ў Беларусі. Часам трапляюцца ў Інтэрнэце работы беларускіх мастакоў, часта вельмі цікавыя, выразныя і індывідуальныя. Тады чытаю аб мастаку і гляджу іншыя працы, дзялюся спасылкай з сябрамі. Але імёны кепска запамінаю, лепш карціны − візуальная памяць. І калі сустракаю карціны зноў, то прыгадваю, што ўжо бачыла, адзначаю майстэрства мастака.

Тое самае ў мяне і з музыкай, і з фільмамі. У Беларусі вельмі шмат таленавітых мастакоў. Восенню я паказвала свае работы на мастацкай выставе-кірмашы ў Амстэрдаме. І на адным стэндзе заўважыла надзвычай цікавыя працы, пазнала нашу беларускую школу. Прачытала імя мастака і пера­каналася, што не памылілася.

Сям’я: Вольга, дачка Яра, муж Энсар, сын Рудольф.



− Як звычайна праходзіць ваш дзень?

− Раніцай падымаю дзяцей, снедаем. Старэйшы сын ідзе ў школу, а дачку заводжу ў садок. Спачатку займаюся хатнімі справамі. Потым разбіраю пошту за камп’ютарам, займаюся праектамі па графічным дызайне. На абед сын прыходзіць дадому, і мы абедаем разам.

Пасля абеду гадзіны тры-чатыры малюю. Потым забіраю дачку з садка, і мы ідзём гуляць. Пасля прагулкі гатую вячэру. Вяртаецца з працы муж, вячэраем і праводзім вечар разам. Пасля таго, як дачка ідзе класціся спаць, іду зноў маляваць ці працаваць. Кладуся спаць прыкладна апоўначы. Нічога асаблівага, калі звычайны дзень. Сям’я, дом, творчасць, праца…

Дачка Яра ў мамінай майстэрні.


− Што змянілася ў вашым жыцці з надыходам вясны?

− Мая дачка пайшла ў садок. Ёй споўнілася два з паловай гады. У мяне з’явілася больш часу для творчасці. Мноства творчых планаў, ідэй. Шмат працы. І з маленькім дзіцем не заўсёды проста ўсё гэта арганізаваць, планаваць і рэалізоўваць.

− Ці ёсць у вас пачуццё трывожнасці?

− Я ніколі не трывожуся. Не чакаю негатыўных падзей. Я радуюся сённяшняму дню. Удзячная і цаню тое, што ў мяне ёсць. І веру ў лепшае.



Статья: http://rh.by/by/118/170/3053/
ВІЛЕЙКА, AЎТАР: ЗОЯ ХРУЦКАЯ, 14.05.2011. 08:37

Даведка “РГ”.
Вольга Гуськова ­− вядомая мастачка і дызайнер.
Нарадзілася ў Маскве 28 ліпеня 1974 года.
У 1976 сям’я пераехала ў Вілейку.
У 1992 скончыла гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка ў Мінску.
Да 1996 вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
У 1996 эмігрыравала  ў Бельгію, з 2002 жыве ў бельгійскім горадзе Бругу.
Баўманка − Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана.
---------------= Парнат Forever  = ---------------

Анна Шут (1996)

  • PARNAT Forever!!!
  • Legend Member
  • *****
  • Сообщений: 961
  • Карма: 160
  • ВНИМАНИЕ! ОПАСНО: люблю поболтать!
"ох!" на выдохе... Опять про себя порадовалась за наших. Круто.
Олечка, успехов тебе!

Darya

  • Full Member
  • **
  • Сообщений: 63
  • Карма: 33
Оля,очень рада за тебя-статья замечательная,а ты большая умничка!!!!!!!!!!

Михаил Лавринович

  • Full Member
  • **
  • Сообщений: 63
  • Карма: 38
  • Майк
Ольга.Поздравляю.Рад,что являюсь твоим современником,и знаю тебя лично.Но думаю, мои современники,да и ты, поймут меня правильно.Когда и где банкет?Такие события не должны проходить в тишине мастерских,и редакций газет.Страна должна знать своих героев.

Ольга Гуськова

  • Sponsor
  • Hero Member
  • *
  • Сообщений: 360
  • Карма: 136
  • -= Парнат Forever =-
    • my website
Спасибо, дорогие! Вообще, очень неожиданно получилось это интервью. Как-то, где-то, случайно в интернете упамянула про детство в Вилейке - и меня нашли:)
И очень приятно, что на мове.

Миша, а банкет 21/05 у Алины для дорогих и близких мне людей ;) Бросай всё и приезжай!

Katia Palivoda

  • Sponsor
  • Legend Member
  • *
  • Сообщений: 849
  • Карма: 172
statia ochen ponravilas, byla priatno chto na belorusskom ! Tvorcheskih uspehov!

Алина Пустоход

  • Legend Member
  • *****
  • Сообщений: 722
  • Карма: 128
  • -= Парнат Forever =-
Ух ты!!!
 как здорово!
 Оленька , а это к твоему приезду  в Минск?
 Приятное, теплое интервью.
 Молодчинка! молодец!
Теперь срочно побежала искать оркестр :)
 жаль Соколов в отъезде...
УХХХХХ! ГОРДА!!!!!

Алина Пустоход

  • Legend Member
  • *****
  • Сообщений: 722
  • Карма: 128
  • -= Парнат Forever =-
Только вот на мой взгляд скланение Брюгге па-беларуску неяк  гучыць... не зразумела  штоли?