Новости > OffTopic
Поэтические зарисовки....
Katia Palivoda:
А. КОРШАК
ЖУРАВІНЫ
Тут зара, як хустка палыхала,
Воблакам барвовым плыў усход.
Як упала ў возера – прапала,
Патанула ў глыбі сонных вод.
Дзень высокі ўстаў на пуцявінах,
Толькі засталіся у бары
Спелыя, як ранак журавіны –
Кроплі патануўшае зары
1939 (?)
http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BA,_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B9_%D0%98%D0%B3%D0%BD%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87
Коршак Алексей Игнатьевич (22.2.1920, дер. Углы, Копыльский район, Минская область — 27.2.1945, Восточная Пруссия) — белорусский советский поэт.
ЛАСТАЎКА
Простае, звычайнае здарэнне
Думы ж! Паспрабуй іх супыні.
З поўным песень радасным бярэмем
Ластаўка мільгнула ў вышыні.
Погляд твой сачыў за ёй: стралою
Жвава праімчалася яна.
Села на вяршку кудлатай хвоі,
Вырасшай ля самага акна.
Ціха пасядзела. Спачывання
Доўга не сцярпела. У вышыню
Ўспырхнула і ў сінім акіяне
Песні панясла насустрач дню.
Шчасная, у паветраных абшарах
Весела купалася яна.
Потым знікла ў небе, нібы мара, -
Сіняя ўтапіла вышыня.
Зіркнула... Ты погладям за ёю
Доўга ў далі ясныя плыла.
Сэрца агарнулася тугою
Лёгкая, як майская імгла.
Мілага, напэўна, вобраз любы
Дум паклікаў сонечных палёт...
Дзе ён, чарнавокі, чарнагубы,
Сёння свой кіруе самалет?
Мо над сенажаццю ці шырокім
Морам зелянеючым тайгі...
Як ляціць ён – нізка ці высока,
Сумны ці вяселы дарагі?
Пэўна, шлях любімаму далекі,
Гэткі, як ў радасным жыцці.
Хутка ці няхутка чарнавокі
Любую пабачыць прыляціць?
Простае, звычайнае здарэнне:
Ластаўка мільгнула – і ўсяго.
Колькі ж незывчайных летуценняў,
Клопатаў і думак ад таго.
1938 г.
Навигация
Перейти к полной версии