Автор Тема: «Ad librum» клуб. Выстаўка экслібрысаў Ганны Ціханавай  (Прочитано 19592 раз)

Katia Palivoda

  • Moderator
  • Legend Member
  • *
  • Сообщений: 849
  • Карма: 172
Anna Tikhonova
«Ad librum» клуб. Выстаўка экслібрысаў Ганны Ціханавай. Прэзентацыя выданняў бібліяфільскай серыі «Беларускі экслібрыс».

З 26 лістапада па 22 снежня 2012 года ў «Кніжным салоне» па адрасу вул.Калініна, дом 5 праходзіць выстаўка твораў таленавітай беларускай мастачкі Ганны Ціханавай.

20 снежня (чацвер) 2012 года ў 18:00 в рамках праекта «Бібліяфільскія сустрэчы ў «Кніжным салоне» адбудзецца прэзентацыя двух чарговых выданняў з серыі «Беларускі экслібрыс», заснаванай ў 2012 годзе сталічным «Кніжным салонам» і бібліяфільскім клубам «Ad librum». Першым выпускам гэтай серыі стаў зборнік экслібрысаў Народага мастака Беларусі Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча, прзентацыя якога адбылася ў мінулым верасні і які ўжо стаў бібліяфільскай рэдкасцю. У гэтым месяцы выходзіць з друку кніга экслібрысаў Ганны Ціханавай, а ў снежні з’явіцца выпуск, прысвечаны беларускаму майстру – графіку і жывапісцу Міколе Селешчуку (1947-1996).

Імя Ганны Ціханавай шырока вядома сёння ў колах аматараў экслібрыса розных краінаў свету. Адметнай характарыстыкай мастацкага стылю аўтара стала сумяшчэнне тэхнікі высокага і глыбокага друку і выкарыстоўванне чорнай паперы. Афорты мастачкі атрымалі сучаснае гучанне і лёгка пазнавальны аўтарскі почырк. Прафесіяналізм Ганны Ціханавай у галіне друкаванай графікі і экслібрыса неаднаразова падцверджвалі ўзнагароды міжнародных конкурсаў графічнага мастацтва.

На выстаўцы, якая суправаджае выхад кніжкі, прадстаўлены 50 экслібрысаў са 130, выкананых аўтарам да гэтага часу. Гэта кніжныя знакі розных гадоў і серый: сюрэалістычныя птушкі з пер’яў, канцэптуальныя экслібрысы з вышыўкай белым шоўкам па чорнай паперы і эратычныя «залатыя» аголеныя. Мастацтвазнаўца А.Белявец адзначае яе эротыку інтэлектуальнай, «яна патрабуе расшыфроўкі, прачытання». Экслібрыс для Ганны Ціханавай таксама з’яўляецца прадметам навуковага даследвання, таму яна выступае навуковым рэдактарам заснаванай у 2012 годзе выдавецкай бібліяфільскай серыі «Беларускі экслібрыс».