Автор Тема: Марк Шагал: жыццё і каханне  (Прочитано 19653 раз)

Katia Palivoda

  • Moderator
  • Legend Member
  • *
  • Сообщений: 849
  • Карма: 172
Марк Шагал: жыццё і каханне
« : Пятница ,30 Ноя 2012, 23:11 »

Марк Шагал: жыццё і каханне
Национальный художественный музей РБ


З 1 лістапада 2012 года па 28 студзеня 2013 года па ініцыятыве Міністэрства культуры ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца выстава «Марк Шагал: жыццё і каханне» з калекцыі Музея Ізраіля (Іерусалім).

На працягу трох месяцаў у беларускай грамадскасці будзе унікальная магчымасць убачыць больш 89 шэдэўраў жывапісу, арыгінальнай і друкаванай графікі вядомага мастака, нашага земляка Марка Захаравіча Шагала з велічнай калекцыі Музея Ізраіля.

Выстава твораў Марка Шагала стане прэзентацыяй Музея Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь і будзе яркай падзеяй, якая завяршыць юбілейны 125 год з дня нараджэння сусветна вядомага мастака.

Экспанаты выставы адносяцца да розных перыядаў (з 1910-х да 1961 года) і прадстаўляюць творчасць Шагала ва ўсёй яе разнастайнасці - пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі. Сярод твораў, прадстаўленых на выставе, - працы, падораныя Музею Ізраіля самім мастаком, яго дачкой Ідай Шагал і шматлікімі прыватнымі калекцыянерамі Еўропы, Амерыкі і Ізраіля.

Музей Ізраіля з'яўляецца найбуйнейшай культурнай установай Дзяржавы Ізраіль і адным з вядучых музеяў археалогіі і мастацтва ў свеце. Заснаваны ў 1965 годзе, Музей Ізраіля валодае энцыклапедычнай калекцыяй – ад дагістарычных часоў да сучаснага мастацтва, якая, дзякуючы дапамозе і падтрымцы спонсараў усяго свету, у цяперашні час налічвае каля 500 000 экспанатаў.

Выстава арганізавана па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музеем Ізраіля і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль і Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Праект будзе рэалізаваны пры падтрымцы спонсараў і мецэнатаў, якія прадставілі 60% сродкаў, неабходных для правядзення выставы.