Ссылки на связанные события

  • выстава Ганны Сілівончык: Вторник ,03 Апр 2012 - Понедельник ,09 Апр 2012

Автор Тема: Адкрыццё выставы Ганны Сілівончык — 3 красавіка ў галерэі «Універсітэт культуры»  (Прочитано 17833 раз)

Katia Palivoda

  • Moderator
  • Legend Member
  • *
  • Сообщений: 849
  • Карма: 172
http://nn.by/index.php?c=ar&i=71076

Ад 3 да 17 красавка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) пройдзе выстава Ганны Сілівончык «Зачынена на абед».

    Адкрыццё творчасці Ганны Сілівончык — нібыта дзівосная знаходка, накшталт той, калі ў дзяцінстве знаходзіш у шафе няўлічаны бацькамі слоік варэння са сліваў. Узбуджаныя ўсе рэцэптары, узгадваецца смак, колер і асаблівы водар маленства, у якім змяшаліся салодкае з кіславатым, яркае з пастэльным, імклівы палёт з зачараваным лунаннем.

Нават само прозвішча хочацца пасмакаваць — Сі-лі-вончык. Як лядзяш ці зацукраваную вішаньку.

Жывапіс мастачкі спалучае жаночае какецтва і яркая дзіцячую непасрэднасць, яму аднолькава ўласцівыя філасофскія хітраспляценні і шчырая эмацыянальнасць.

    Толькі з самых-самых свежых ўражанняў, жывых пачуццяў, самых светлых і чыстых думак, духмяных мрой, салодкіх мар, спакуслівых летуценняў, яскравых фантазій і насычаных вітамінамі фарбаў стварае Ганна Сілівончык свае карціны.

Падобнае мастацтва гэта не толькі асалода для вачэй, але і пажытак для розуму.

Выстава твораў Ганны Сілівончык размесціцца у трох залах галерэі «Універсітэт культуры».

    Экспазіцыя такім чынам сімвалічна падзяляецца на першае, другое і дэсерт

, дзе творы мастацтва пададзены як вытанчаныя стравы і раскошныя далікатэсы, найсмачнейшыя прысмакі, пікантныя закускі, апетытныя ласункі — сапраўднае задавальненне для гурмана.

На адкрыцці выставы, прыадчыняючы дзверы сваёй мастацкай кухні, аўтар падзеліцца з гледачамі рэцэптамі майстэрства і «кулінарнымі сакрэтамі».

Галерэя працуе: 11.00 — 19.00. Выходныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

* * *

Ганна Сілівончык нарадзілася ў 1980 у Гомелі. Скончыла Беларускі мастацкі ліцэй імя Ахрэмчыка і Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці станкавы жывапіс. Ад 2008 з’яуляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, каля двадцаці персанальных. У 2009 узнагароджаная медалём «Талент і прызначэнне» міжнароднага фонда міру і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), фондах Гомельскага палацава-парковага ансамбля (Гомель, Беларусь), Елабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (Елабуга, Расія), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Польшчы, Кітая.

Чытаць цалкам: http://nn.by/index.php?c=ar&i=71076