Ссылки на связанные события

  • Ольга Гуськова: Воскресенье ,14 Сен 2014 - Суббота ,20 Сен 2014

Автор Тема: Выстава “Беларусы замежжа” 12/09/2014 - 30/09/2014 Мінск.  (Прочитано 18343 раз)

Katia Palivoda

  • Moderator
  • Legend Member
  • *
  • Сообщений: 849
  • Карма: 172

14 верасня а 11-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Беларусы замежжа”. Выстава арганізавана сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і дзейнічае ў рамках 2-га фестывалю мастацтваў беларусаў свету.
Мэта фестывалю – паказаць дзейнасць беларусаў замежжа, іх творчыя здабыткі, а таксама падтрымку нашых суайчыннікаў, якія пражываюць у іншых краінах, наладжванне больш цесных кантактаў з імі, аказанне дапамогі культурным аб’яднанням з боку дзяржавы і грамадскіх арганізацый.
На выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі з жыцця беларускіх дыяспар усяго свету, а таксама творчыя працы саміх беларусаў замежжа - Таццяны Канавалавай, Ірыны Тапчылка, Вячаслава Ігнаценкі і інш.
У галерэі музея будзе прадстаўлена персанальная выстава твораў Вольгі Гуськовай “Жанчыны і кветкі”.
Вольга Гуськова – мастачка, графічны дызайнер. Нарадзілася ў 1974 г. у Маскве. У 1976 г. пераехала з бацькамі ў Беларусь. Вучылася ў Беларускім ліцэі мастацтваў імя І. Ахрэмчыка ў Мінску, Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1996 г. пераехала ў Бельгію, жыве і працуе ў г. Бруге. Творы Вольгі Гуськовай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Бельгіі, Англіі, Нідэрландаў, Германіі, Францыі, Італіі, ЗША, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Выставы мастачкі праходзілі ў многіх краінах свету.
На адкрыцці выставы “Беларусы замежжа” адбудзецца ўрачыстае выданне ганаровага “Пашпарта беларусачкі” Беларускім фондам культуры.


 Выстава “Беларусы замежжа” 12/09/2014 - 30/09/2014 Мінск.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. для даведак (017) 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by
 Выстава “Беларусы замежжа” 12/09/2014 - 30/09/2014 Мінск.